Беларуская Служба

83-гадовага ўдзельніка пратэстаў Яна Грыба аштрафавалі на 810 рублёў 

15.01.2020 09:00
Агульная сума штрафаў, прысуджаных пратэстоўцам, – 67,3 тысячы рублёў.
     2017
Затрыманне Яна Грыба ў сакавіку 2017 года фота Радыё Свабода

 

Кастрычніцкі суд Мінска 15 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў 83-гадовага Яна Грыба за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле міліцэйскага пратакола, Грыб удзельнічаў у акцыі 21 снежня і з'явіўся на Кастрычніцкай плошчы а 14:00. Грыб сьцьвярджаў, што прыехаў на Кастрычніцкую плошчу а 16:00, каб сустрэцца з Паўлам Севярынцам. У той час пратэстоўцы ўжо разыходзіліся.

На судзе Грыб сказаў, што суды над удзельнікамі пратэстаў супраць інтэграцыі нагадваюць яму трыццатыя гады, і зараз судзяць усіх людзей, якім неабыякава Беларусь.

Цягам снежня і пачатку студзеня ў гарадах Беларусі прайшлі суды за акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Агульная сума штрафаў, прысуджаных пратэстоўцам, – 67,3 тысячы рублёў.

эж